Чаму Беларусь
«Усё роўна, дзе адбываецца несправядлівасьць,
яна пагражае СПРАВЯДЛІВАСЦІ ва ўсім свеце»
Марцін Лютар Кінг
Чаму Беларусь?
· Беларусь - краіна з багатай гісторыяй, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.
· Беларусь - краіна, у якой захаваліся старадаўнія замкі, ёсць нацыянальныя паркі і запаведнікі.
· Родам з Беларусі - рэвалюцыянер і нацыянальны герой Беларусі, ЗША, Польшчы Тадэвуш Касцюшка, асветнік і першадрукар Францыск Скарына, паэт і рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі, мастак Марк Шагал, пісьменнік Васіль Быкаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэс Алфёраў, фантаст Айзек Азімаў і многія іншыя.
· Беларусь - краіна, у якой жывуць шмат нашых сяброў, любімых, сваякоў, калег і проста добрых знаёмых.
· У Беларусі шмат грамадзянскіх арганізацый і груп, журналістаў і актыўных маладых людзей, мастакоў і музыкаў, ёсць мысляры, філосафы і паэты. У Беларусі абмяркоўваюцца прагрэсіўныя ідэі, робяцца творчыя праекты, ствараюцца новыя грамадзянскія універсітэты. Гэта значыць, у гэтай краіне ёсць тое, што ва ўсім свеце мы называем «грамадзянскай супольнасцю» і ёсць людзі, якія гатовыя несці адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне і за яе будучыню.
Аднак у гэтай краіне не вельмі проста жыць таму што:
1. Улады Беларусі рэдка звяртаюць увагу на Канстытуцыю сваёй краіны, кіруючыся хутчэй ўказамі прэзідэнта Лукашэнкі, і наўпрост парушаюць міжнародныя абавязацельствы ў сферы правоў чалавека, якія Беларусь на сябе брала.
2. Улады краіны не паважаюць Права. Беларусь - адзіная краіна кантынента, на тэрыторыі якой не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя правоў чалавека і асноўных свабодаў. Заканадаўчая ўлада рэгулярна прымае законы, якія абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзян, а выканаўчая ўлада робіць гэта і без усякіх законаў. Судовая сістэма не адпавядае міжнародным стандартам справядлівага судовага разбору і ў спрэчках з дзяржавай практычна немагчыма дамагчыся справядлівасці ў судзе. У праваахоўных органах катаванні і жорсткае абыходжанне сталі звычайнай справай.
3. Беларусь - адзіная краіна Еўропы, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. У сакавіку 2012 года ў краіне былі пакараныя 2 чалавекі, прызнаныя судом Беларусі вінаватымі ў тэракце 2011 года ў цэнтры Мінска. На думку незалежных экспертаў і назіральнікаў на судовым працэсе - віна забітых не даказана.
4. Апошнія 10 гадоў выбары ў Беларусі заканчваюцца масавымі акцыямі пратэсту насельніцтва, незаконнымі затрыманнямі сотняў людзей (у 2010 - больш за 700), масавымі ператрусамі (у 2010 - больш за 1000), у тым ліку, у памяшканнях грамадскіх арганізацый. Практычна ўсе кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (акрамя самога Лукашэнкі), апынуліся пад абвінавачваннем у масавых беспарадках, у зняволенні або ў эміграцыі.
5. У турмах Беларусі утрымліваюцца вязні сумлення і палітычныя зняволеныя: праваабаронцы, журналісты, палітычныя актывісты, якія не здзейснілі гвалтоўных дзеянняў і якія атрымалі рэальныя тэрміны за крытыку ўладаў. Улады Беларусі выкарыстоўваюць вязняў сумлення і палітычных зняволеных як разменную манету ў палітычным гандлі з Еўрасаюзам, ЗША і Расіяй.
6. У Беларусі ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі з'яўляецца крымінальным злачынствам, пакаранне за якое - да 2 гадоў пазбаўлення волі. Пад гэтую норму закона можа патрапіць любая група, якая мэтанакіравана дапамагае дзецям у дзіцячых дамах, клуб аматараў журналістыкі і тым больш любая апазіцыйная ініцыятыва.
7. У Беларусі забараняюць праводзіць публічныя акцыі (калі яны не ў падтрымку кіруючага рэжыму), а іх удзельнікі могуць атрымаць да 15 сутак арышту (часам па некалькі разоў запар). Пасля масавых «маўклівых акцый» пратэсту - пад пакаранне падпадае і «арганізаванае масавая бяздзейнасць». У перыяд масавых акцый у буйных гарадах рэзка ўзрастае колькасць грамадзян, якія лаюцца матам і іншым чынам хуліганяць. Улады адпраўляюць іх адбываць суткі арышту.
8. Улады Беларусі забараняюць выезд з краіны сваім грамадзянам (у тым ліку жанчынам і мужчынам за 40 - «за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу", многім - за «невыкананне рашэнняў суда», якіх не было і па іншых відавочна надуманых падставах). Беспадстаўна не пускаюць у краіну людзей з іншых краін, у тым ліку з краін-суседзяў з бязвізавым рэжымам. З 2012 года КДБ афіцыйна атрымаў права абмяжоўваць выезд «нядобранадзейным», якія стаяць на прафілактычным уліку.
9. Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе, а цяпер улады Беларусі, хаваючы рэальную экалагічную абстаноўку на забруджаных тэрыторыях, плануюць будаваць новую АЭС фактычна на грошы расійскіх грамадзян. Гэта адбываецца нягледзячы на пратэсты мясцовага насельніцтва і пярэчанні эколагаў.
10. У Беларусі доўгі час беларуская мова была фактычна пад забаронай. Да гэтага часу негалосна беларускія ўлады перашкаджаюць аднаўленні гістарычнай памяці людзей пра рэпрэсіі ў часы СССР, аддаючы перавагу аднаўляць помнікі кшталту «Лініі Сталіна».
11. У Беларусі студэнтаў рэгулярна адлічваюць з універсітэтаў і вучэльняў па палітычных матывах, г.зн. фактычна за перакананні і адкрытае выказванне ўласнай думкі.
Рэгулярны адказ з боку ўладаў Беларусі на мірнае выказванне нязгоды і на праявы грамадзянскай актыўнасці - забарона або арышт.
Вядома, можна сказаць, што ў Беларусі не самая страшная сітуацыя, ёсць краіны ў якіх усё яшчэ горш, АЛЕ
па-першае, гэта не падстава нічога не рабіць для Беларусі;
па-другое, калі магчыма змяніць сітуацыю ў гэтай краіне, значыць мы разам зможам дапамагчы і іншым краінам.
Бо, калі мы прымаем несправядлівасць, то яна і здзяйсняецца.
Больш падрабязна пра розныя аспекты жыцця ў Беларусі можна прачытаць тут:
- Даклады праваабаронцаў аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
- Спіс грамадзянскіх арганізацый і груп у Беларусі
У раздзеле “Матэрыялы” вы знойдзеце крыху больш інфармацыі пра Беларусь.