Запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі!
Запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі!
У гэтым годзе 4 жніўня ў чацвёрты раз праходзе Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Сітуацыя з правамі чалавека практычна не змянілася за апошнія 20 год. Па-ранейшаму ўжываецца смяротнае пакаранне, людзі сядзяць у турмах за палітычныя погляды, абмяжоўваюцца грамадзянскія свабоды.
У гэтых жа ўмовах праваабаронцы і актывісты працягваюць працу, прасоўваючы каштоўнасці ненасілля, правоў чалавека. У Беларусі шмат грамадзянскіх ініцыятыў і актыўных маладых людзей, мастакоў і музыкаў, мысляроў і паэтаў.
Акцыя салідарнасці з імі -- гэта магчымасць выказаць ім нашу падтрымку і паказаць, што яны не адны ў сваіх дзеяннях, а таксама расказаць жыхарам розных краін і гарадоў пра гэтых змагароў за свабоду і паўтарыць на розных мовах: «Салідарнасць мацней рэпрэсій!».
4 жніўня 2011 г. быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Беляцкі. Хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся -- у гэтым годзе ўлады Беларусі на 3 гады выправадзілі з краіны Алену Танкачову, кіраўніцу праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
У гэтым годзе важна азірнуцца назад -- успомніць што адбылося за гэтыя 4 гады, якіх вялікіх і маленькіх перамог нам удалося дасягнуць, якім было і якое зараз становішча грамадзянскай супольнасці Беларусі. Давайце разам глядзець наперад і падымаць новыя тэмы, казаць пра беларускія праваабарончыя арганізацыі, іх дасягненні і праблемы, а таксама іх уласныя акцыі міжнароднай салідарнасці.
Калі табе блізкая ідэя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі (падрабязны спіс ТУТ):
- Распаўсюджваць інфармацыю пра Дзень салідарнасці (інфармацыйныя дзеянні)
- Адправіць паштоўку (або ліст падтрымкі) у праваабарончыя і грамадзянскія арганізацыі Беларусі
- Сфатаграфавацца з плакатамі ў тэматычным стылі або на фоне месцаў, якія асацыююцца з Беларуссю (помнікі беларускім паэтам ці вуліца Мінская і г.д.). Даслаць на адрас by-soliday@hrgroups.org.
-
Правесці акцыю ў сваім горадзе ці краіне.
Напрыклад, "знайсці" Беларусь у сваім горадзе і / або стварыць такую прастору, арганізаваўшы сімвалічнае перайменаванне вуліцы ці плошчы. Хай хоць на адзін дзень у розных гарадах з'яўляюцца Плошча Вольнай Беларусі, праспект Васіля Быкава або вуліца Адмены смяротнага пакарання. Матэрыялы для акцыі тут.
- Далучыцца да пастаянных дзеянняў па правах чалавека ў Беларусі (запыт накіроўваць на адрас by-soliday@hrgroups.org)
Калі вы плануеце праводзіць акцыі салідарнасці ў сваім горадзе, напішыце на адрас by-soliday@hrgroups.org, мы дабавім ваш горад на карту. На гэты жа адрас дасылайце фотаздымкі з праведзеных акцый і паведамленні з указаннем горада.
Калі вы хочаце далучыцца да каманды акцыі, пішыце на by-soliday@hrgroups.org