Падзяка ўдзельнікам

Дарагія сябры і калегі!

4 жніўня ў розных кутках нашай планеты прайшлі акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Мы хочам сказаць дзякуй усім за актыўны ўдзел і дапамогу ў правядзенні Дня!

Калі ласка, перашліце гэты ліст тым, хто разам з вамі удзельнічаў у лакальных акцыях, але чыіх кантактаў у нас няма.

Вельмі прыемна бачыць гэтак шырокі водгук людзей з самых розных краін. Гэта яшчэ раз даказвае, што ў свеце ёсць шмат неабыякавых людзей, тых, каму не ўсё роўна, што адбываецца вакол. А значыць, сумеснымі намаганнямі, мы можам дамагацца станоўчых змяненняў і рабіць свет больш адкрытым і добрым.

Рэлізы з вынікамі правядзення Акцыі можна паглядзець тут: http://by.soli-day.org/en/node/318 - англійская, http://by.soli-day.org/node/300 - рускі. Будзем удзячныя за іх распаўсюд.

Мы таксама спадзяемся, што гэтая невялікая акцыя змагла хоць трохі падняць настрой нашым беларускім калегам і, можа, надала ім новых сіл змагацца далей. Але пры гэтым мы разумеем, што для рэальнай змены сітуацыі аднаразовых дзеянняў недастаткова.

Менавіта таму, калі для вас важна і надалей падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і спрыяць паляпшэнню сітуацыі ў гэтай краіне, мы хацелі б прапанаваць вам і іншыя формы ўдзелу ў працы па абароне правоў чалавека ў Беларусі.

1. Вы можаце стаць валанцёрам якіх-небудзь беларускіх арганізацый або арганізацый, якія працуюць па Беларусі. Калі ў вас ёсць такое жаданне, напішыце нам, і мы дапаможам вам знайсці арганізацыю, якой спатрэбіцца ваша дапамога. Гэта могуць быць пераклады, пошук і распаўсюд інфармацыі і многае іншае. Спіс беларускіх арганізацый можна паглядзець тут

2. Вы можаце стаць Прыхільнікам Міжнароднай назіральнай Місіі, тым самым сімвалічна падтрымаўшы яе дзейнасць. Для гэтага неабходна запоўніць анкету Прыхільніка. Місія была створана ў снежні 2010 года, для маніторынгу сітуацыі ў Беларусі і магчымасці аператыўна рэагаваць на выпадкі парушэння правоў чалавека і ціску на грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў. А калі вы адчуваеце, што ў вас ёсць сілы і жаданне дапамагаць Місіі не толькі маральна, але і ўключацца ў яе дзейнасць, вы можаце стать Сябрам або Удзельнікам Місіі.

Даведацца больш пра супольнасць Місіі можна тут: http://hrwatch-by.org/soobshchestvo-missii

3. Ваша арганізацыя можа далучыцца да Камітэта Міжнароднага Кантролю, у склад якога цяпер уваходзіць больш за 30 няўрадавых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый, і ў далейшым працаваць у яго рамках. Для гэтага, калі ласка, напішыце на адрас byc@hrgroups.org

4. Таксама, калі ў вас ёсць свае ініцыятывы, ідэі, прапановы па працы з сітуацыяй у Беларусі, думкі на кошт таго, каму яшчэ можа быць цікавая дадзеная тэма, і іншыя каментары, пажаданні і заўвагі, мы будзем рады іх выслухаць, разам абмеркаваць і затым разам што-небудзь з гэтага рэалізоўваць і развіваць.

Так ці інакш, мы будзем рады далейшаму супрацоўніцтву з вамі, калі ласка, трымаеце нас у курсе вашай работы, якая тычыцца сітуацыі ў Беларусі і заставайцеся на сувязі!

Давайце разам будаваць салідарнае грамадства без межаў!

Каманда арганізатараў Дня Салідарнасці.