4 жніўня - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Сыктыўкары

4 жніўня запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным Дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень мы паглядзім фільм «Беларуская мара» і пагаворым аб сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне.

У фільме "Беларуская мара" (рэж. Кацярына Кібальчыч, 2011 г.) распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010 - 2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі над іншадумцамі, суды над беларускай апазіцыяй і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі. «Беларуская мара» - апавяданне пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым нягледзячы ні на што.

Мы ўсе гаворым пра бяспраўе ў Расіі, пра вязняў Балотнай, законе аб замежных агентах і г.д. Безумоўна, усё гэта важна і неабходна, але трэба памятаць, што ў суседняй краіне грамадзянская супольнасць пастаўлена ў самыя жахлівыя ўмовы. У краіне, дзе да гэтага часу існуе практыка прымянення смяротнагапакарання, крымінальны перасьлед за ўдзел у незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыях, неабгрунтаваныя забароны выезду з краіны грамадзян Беларусі і ўезду «нядобранадзейных» людзей, забарона правядзення публічных акцый, масавыя арышты і пераслед грамадзянскіх актывістаў і многае іншае , людзі да гэтага часу змагаюцца за свае правы. І ім неабходная наша падтрымка.

Грамадзянскія актывісты Сыктыўкару запрашаюць да дыскусіі пра важнасць салідарных дзеянняў, сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і ў нашай краіне. 4 жніўня, антыкафэ "Кампус", Савецкая 8.

Сустрэча Вконтакте https://vk.com/event56432909

 

Кантактная інфармацыя

Даша Чарнышова +79042214268

Марына Седова +79505671485