Далучайся да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня 2013!

Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі.

Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі і закаханыя.

Уладзімір Караткевіч

 

4 жніўня 2013 года - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага - ужо ў другі раз адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

«Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, да таго часу, пакуль становішча з грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца: пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды: свабода выказвання думкі, сходаў і аб'яднанняў». (Маніфест Дня салідарнасці).

У мінулым годзе мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзілі больш чым у 18 краінах свету, уключаючы Арменію, Грузію, Італію, Кубу, Кыргызстан, Літву, Польшчу, Расію, ЗША, Таджыкістан, Украіну, Чэхію, Швецыю, Швейцарыю. Поўны спіс удзельнікаў і справаздачу аб акцыі можна знайсці на сайце Дня салідарнасці.

У гэтым годзе акцыя прысвячаецца сучасным гуманістам і летуценнікам, а таксама тым людзям і арганізацыям, якія ўвасабляюць сабой Беларусь свабоды і супраціўлення.

4 жніўня мы раскажам людзям з розных краін аб тым, што адбываецца ў Беларусі, і пра тых людзей, якія ў меру сваіх сіл прапануюць гэтаму альтэрнатывы - Беларусь без смяротнага пакарання, без незаконных затрыманняў і мілітарызаванай свядомасці, адкрытую для знешняга свету, з шырокай прасторай свабоды і салідарнасці.

Гэтая акцыя задумана для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу.

Мы перакананыя, што сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца знакавай не толькі для Еўропы і Цэнтральнай Азіі, але і для многіх іншых краін, дзе актывісты падвяргаюцца пераследам, а прадстаўнікі ўладаў адчуваюць сябе непадкантрольнымі і беспакаранымі.

Таму мы хочам, каб 4 жніўня ў самых розных краінах людзі ўзгадвалі пра беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Хай на вуліцах і плошчах нашых гарадоў прагучаць імёны гэтых людзей, а нашы пажаданні нададуць ім дадатковых сіл і натхнення.

 

**************

Як можна далучыцца да акцыі:

- Адзначыць 4 жніўня ў сваім горадзе і паведаміць пра гэта арганізатарам - па спасылцы прыкладны спіс магчымых дзеянняў – гл. http://by.soli-day.org/node/8.

- Увайсці ў працоўную групу акцыі (дапамагаць прыдумляць матэрыялы, слоганы і мерапрыемствы ў рамках акцыі, а таксама адказваць за іх правядзенне ў розных гарадах і краінах);

- Стаць каардынатарам акцыі ў сваіх краіне / рэгіёне / горадзе;

- Прапанаваць любую іншую дапамогу ў арганізацыі Дня салідарнасці (патрэбна дапамога з інфармацыйным суправаджэннем, аналітычнымі і асветніцкімі матэрыяламі, перакладамі, прыдумваннем і маляванне вобразаў, паляпшэннем сайта і да т.п. Мы будзем радыя дапамозе!).

 

Каманда

Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі by-soliday@hrgroups.org

Share: