Далучыцца
Што можна зрабіць 4 жніўня?
Індывідуальныя дзеянні:
- Напісаць ліст са словамі падтрымкі каму-небудзь з беларуских палітзняволеных, іх родным і блізкім;
- Адправіць паштоўку (або ліст падтрымкі) у праваабарончыя і грамадзянскія арганізацыі Беларусі;
- Сфатаграфавацца з плакатамі у тэматычным стылі або на фоне месцаў, якія асацыююцца з Беларуссю (помнікі беларускім паэтам ці вуліца Мінская і г.д). Даслаць на адрас by-soliday@hrgroups.org;
- Падарыць васілёк (папяровы або ў вазоне) навакольным людзям і расказаць пра Дзень салідарнасці;
- Напісаць вершы-піражкі (парашкі) пра сітуацыю ў Беларусі, грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі, даслаць іх па спасылке by-soliday@hrgroups.org
Інфармацыйныя дзеянні:
0. Падпісацца на суполку Дня салідарнасці Фейсбук,
Твиттер,
Вконтакте;
- Распаўсюдзіць інфармацыю пра Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі з запрашэннем далучыцца праз свой блог, сайт, у сацыяльных сетках і г.д.;
- Павесіць банэр акцыі на сваім інфармацыйным рэсурсе;
- Прымацаваць picbage «васілёк» да свайго аватара ў сацыяльных сетках;
- Пісаць паведамленні па тэматыцы акцыі і паведамляць пра свае дзеянні ў Twitter, Facebook і іншых сацсетках (з хэштэгам #4Aug).
- Распавесці пра людзей і арганізацыі, якія сваімі дзеяннямі ствараюць творчыя, экалагічныя і іншыя альтэрнатывы (мы былі б асабліва радыя расказах пра маладых грамадзянскіх лідэраў).
Асветніцкія дзеянні:
Усе гарады ўдзельнікаў акцыі мы можам дадаць на карту, напішыце нам by-soliday@hrgroups.org
-
Правесці акцыю ў сваім горадзе ці краіне, каб звычайныя людзі даведаліся пра тое, што адбываецца ў Беларусі з правамі чалавека і грамадзянскай супольнасцю сёння. А так жа раскажыце ім пра тыя рэгулярныя дзеянні, да якіх яны змогуць далучыцца, калі 4 жніўня адбудзецца.
Напрыклад, знайсці Беларусь у сваім горадзе, у сваёй краіне і / або стварыць такую прасторау арганізаваўшы сімвалічнае перайменаванне вуліцы ці плошчы імем нейкай праваабарончай арганізацыі, грамадзянскага актывіста або палітычнага зняволенага, прадстаўніка навукі або культуры. Хай хоць на адзін дзень у розных гарадах з'яўляюцца Плошча Вольнай Беларусі, праспект Васіля Быкава або вуліца Адмены смяротнага пакарання;
- Правесці канцэрты, чыткі вершаў, стрыт арт акцыі або іншыя творчыя івэнты, выкарыстоўваючы матэрыялы беларускіх культурных дзеячаў;
- Арганізаваць ці паўдзельнічаць у кінапаказах, інфармацыйных вечарынах, адкрытых лекцыях, вулічных фотавыставах або іншых асветніцкіх мерапрыемствах, прысвечаных Беларусі, для шырокай аўдыторыі. Напрыклад, арганізаваць у сябе ў горадзе, офісе, дома або ў іншым месцы выставу пра Беларусь і сітуацыю там.
Што далей?
Рэгулярныя дзеянні:
-
Стаць валанцёрам арганізацыі або ініцыятыўнай групы, якая аказвае падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў вашай краіне (напрыклад, "Міжнародная Амністыя", Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і г.д.).
У рабочай групы: by-soliday@hrgroups.org можна запытаць інфармацыю аб такіх групах або арганізацыях;
-
Пасябравацца з грамадзянскай арганізацыяй або групай, журналістамі, актывістамі з Беларусі і аказваць ім падтрымку. Стаць іх арганізацыяй-пабрацімам:) ;
-
Арганізаваць уласную групу салідарнасці з Беларуссю ў сваім горадзе ці краіне. Для гэтага можна выбраць палітзняволенага або асобную праблему, якая здаецца вам найбольш важнай;
- Пачаць рэгулярна заклікаць улады сваёй краіны да больш актыўнай пазіцыі ў дачыненні да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Напрыклад, шляхам падачы міждзяржаўнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека з нагоды рэгулярнага ігнаравання Беларуссю сваіх міжнародных абавязкаў.
Паведамляйце нам пра мерапрыемствы, якія рыхтуюцца, дасылайце фота і відэа, пішыце нам па ўсіх пытаннях на by-soliday@hrgroups.org.