На Дзень салідарнасьці ў Маскве прэзэнтавалі кнігу «Справа Бяляцкага»
Апублікавана admin на пан, 08/05/2013 - 12:53У Дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю ў Маскве наладзілі «круглы стол», фотавыставу, падпісвалі паштоўкі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў арыштаваны роўна 2 гады таму.
На сустрэчу ў залю на тэрыторыі маскоўскага Дызайн-заводу «Флякон» прыйшло каля 50 чалавек – праваабаронцы зь Міжнароднай назіральнай місіі па правах чалавека ў Беларусі, Моладзевага праваабарончага руху, палітолягі, журналісты, студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве.