07.08.2015

4 жніўня ў 7 краінах свету прайшлі акцыі ў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. Праваабаронцы, грамадскія актывісты і проста неабыякавыя да лёсу беларусаў людзі распавядалі на вуліцах сваіх гарадоў і ў сацыяльных сетках пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

07.08.2015

Акцыя «Не дай расстраляць правы і свабоды» прайшла 4 жніўня каля амбасады Беларусі ва Украіне.

Падчас акцыі актывісты кінулі на зямлю (разам з макетам аўтамата Калашнікава) маскі Лукашенко- «міратворца», каб прадэманстраваць, на iх поглад, сапраўднае стаўленне дыктатара да вайны ў Украіне.

Таксама на месцы зачыталi зварот да еўрапейскіх і міжнародных інстытутах аб стане правоў і свабод чалавека ў Беларусі і зварот да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнка аб наданні статусу бежанцаў грамадзянам Беларусі, якія пераследваюцца па палітычных матывах.

07.08.2015

Прагляд фільма аб зьнікненьнях беларускіх палітыкаў "Банда" арганізавалі ў Польшчы 4 жніўня. Пасля паказу карціны адбылася дыскусія з удзелам экспертаў і пацярпелых ад рэпрэсіяў беларускіх уладаў.

У якасці гасцей выступілі эксперт Хельсінскага фонду па правах чалавека, каардынатар міжнародных праектаў Вольга Саламатава, старшыня Amnesty International Polska Драгіна Надзеждзін, старшыня "Беларускага дакументацыйнага цэнтра" Раіса Міхайлоўская, беларускі грамадскі дзеяч, маці бясследна зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага Вольга Завадская.

07.08.2015

Казахстан таксама далучыўся да Міжнароднай акцыі ў падтрымку Беларусі.

 

07.08.2015

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў сталіцы Літвы адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Мерапрыемства прайшло днём на Ратушнай плошчы і скончылася шэсцем дзеючых і пачынаючых беларускіх праваабаронцаў да Беларускага дому правоў чалавека імя Б. Звозскага.

4 августа4th of AugustсолидарностьБеларусь
05.08.2015

Грамадзянскую супольнасць Беларусі падтрымалі ў Нарвегіі.

27.07.2015

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі!

У гэтым годзе 4 жніўня ў чацвёрты раз праходзе Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Сітуацыя з правамі чалавека практычна не змянілася за апошнія 20 год. Па-ранейшаму ўжываецца смяротнае пакаранне, людзі сядзяць у турмах за палітычныя погляды, абмяжоўваюцца грамадзянскія свабоды.

05.08.2013

У Дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю ў Маскве наладзілі «круглы стол», фотавыставу, падпісвалі паштоўкі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў арыштаваны роўна 2 гады таму.

На сустрэчу ў залю на тэрыторыі маскоўскага Дызайн-заводу «Флякон» прыйшло каля 50 чалавек – праваабаронцы зь Міжнароднай назіральнай місіі па правах чалавека ў Беларусі, Моладзевага праваабарончага руху, палітолягі, журналісты, студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве.

31.07.2013

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі абвясьцілі 4 жніўня Днём салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Ён праводзіцца ў другую гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Няўрадавыя арганізацыі розных краін сьвету другі год запар ініцыююць правядзеньне Міжнароднага Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

Акцыя задумана для дэманстрацыі салідарнасьці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў Беларусі.

Старонкі